Велагонка Гродна-Друскінінкай 2018

Спорт яднае людзей духоўна і маральна, а веласпорт здольны яднаць людзей праз адлегласці.

Менавіта таму 15 верасня 2018 года вось ужо ў трэці раз падрад пад сцягамі прафзвязаў Беларусі стартаваў міжнародны велапрабег сяброўства «Гродна – Друскінінкай». У гэты раз велагонка была прымеркавана да 2-х Еўрапейскіх гульняў, што пройдуць у Мінску ў наступным годзе.

Узяць удзел у велапрабегу і выпрабаваць свае сілы ў гэтак не простай  гонцы адважыліся больш за 150 велааматараў,  у тым ліку і працаўнікі Гродзенскага РУП «Фармацыя» Ірына Урусава і Зміцер Пабярэжны.

Папярэдне пройдучы памежны і мытны кантроль у зоне старту, удзельнікі велагонкі адправіліся ад стадыёна «Нёман» праз галоўныя вуліцы роднага горада да запаветнага фінішу – цэнтральнага пляца горада Друскінінкай.

Нягледзячы на пахмурнае надвор'е і сустрэчны вецер усе да аднаго ўдзельніка змаглі паспяхова перасекчы фінішную рысу, дзе велагоншчыкаў ужо чакалі гарачы абед, памятныя медалі і прызы для пераможцаў. А пасля цяжкай гонкі ўсе ахвотнікі маглі аднавіць сілы ў Друскінінкайскім аквапарку.

Па выніках заезду лепшым стаў літоўскі раварыст Пауліус Санаевас, які пераадолеў дыстанцыю ўсяго за 1гадзіну і 4 хвіліны!

Гэтак жа ў лік лепшых увайшла і Ірына Анатолеўна Урусава, якая заняла 3-ю ступень пастамента ў сваёй узроставай катэгорыі, з чым мы яе шчыра віншуем і жадаем далейшыя спартовыя поспехі!

Сакратар ПА ГА «БРСМ»
Пабярэжны Зміцер

Абярыце некалькі лекавых сродкаў і мы дапаможам знайсці іх у адной аптэцы

Пошук выбраных лекавых сродкаў у адной аптэцы

Усіх выбраных лекаў няма ў адной аптэцы. Паменшыце колькасць прэпаратаў і мы прапануем прыдатныя аптэкі

Шаноўныя карыстачы! Удакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстацкае пагадненне.