Першамай

У Гродне асноўныя святочныя мерапрыемствы прайшлі на сцежцы здароўя ў Пышкі. На сцэне ўшаноўвалі працоўныя дынастыі, лепшыя прафсаюзныя арганізацыі, сацыяльных партнёраў, пераможцаў прафсаюзнага фотаконкурсу. ГА БРСМ падвёў вынікі гарадскога конкурсу на лепшы моладзевы працоўны калектыў года «Мы - разам!».

Работнікі Гродзенскага РУП "Фармацыя" прынялі актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах.

На тэрыторыі ляснога масіва «Пышкі» размясціліся гульнявыя зоны, атракцыёны і батуты, уздоўж дарожак выставы майстроў-рамеснікаў.

Выступленне духавога аркестра ДУК "Гродзенская капэла», святочны канцэрт з удзелам лаўрэатаў абласнога прафсаюзнага конкурсу сярод працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі - 2016» і гарадскіх аматарскіх калектываў, агульны флэш-моб, танцавальная праграма «Першамайскі перепляс», - вось далёка не поўны пералік усіх дзействаў, якія прайшлі ў Першамай.

Абярыце некалькі лекавых сродкаў і мы дапаможам знайсці іх у адной аптэцы

Пошук выбраных лекавых сродкаў у адной аптэцы

Усіх выбраных лекаў няма ў адной аптэцы. Паменшыце колькасць прэпаратаў і мы прапануем прыдатныя аптэкі

Шаноўныя карыстачы! Удакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстацкае пагадненне.