Ці кантралюеце Вы паказчыкі здароўя? Бо цяпер гэта рабіць лёгка і проста, з ужываннем прафесійнай тэхнікі і атрыманнем кансультацый спецыяліста. Дастаткова прыняць удзел у акцыях, якія рэгулярна праводзяцца ў аптэках Гродзенскага РУП "Фармацыя".
На гэты раз пляцоўка для экспрэс-аналізу разгарнулася на базе трох раённых аптэк: ЦРА №99 Смаргонскага раёна, ЦРА №59 Іўеўскага раёна, ЦРА № 90 Ашмянскага раёна. Наведвальнікі розных узростаў з цікавасцю вымяралі артэрыяльны ціск, кантралявалі індэкс масы цела, а таксама задавалі пытанні, якія ўзнікаюць па прафілактыцы сардэчна-сасудзiстых захворванняў.