Новая сучасная аптэка №260 Гродзенскага РУП "Фармацыя" адчыніла свае дзверы ў маладым перспектыўным мікрараёне «Каўбасiно» па адрасе вул.Суворава, 312-102. Нагадаем, гэта ўжо другая дзяржаўная аптэка у новым мікрараёне.
Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара Гродзенскага РУП "Фармацыя" Зарэцкая Т.А., намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна Кажамякіна Алена Пятроўна.
Наведвальнікаў новай аптэкі сустрэне шырокі асартымент лекавых сродкаў, біялагічна актыўных дабавак да ежы, тавараў аптэчнага асартыменту.
У новай аптэцы на пастаяннай аснове дзейнічаюць скідкі: да 10% на тавары айчыннай вытворчасці і да 2% на тавары імпартнай вытворчасці, можна набыць лекавыя сродкі па электронных рэцэптах, дзейнічае праграма лаяльнасці «Моцная карта» і дысконтная праграма «City Pass Belarus».
Ўважлівыя фармацэўтычныя спецыялісты гатовы адказаць на ўсе пытанні па наяўнасці лекавых сродкаў, пракансультаваць аб правілах прымянення і захоўвання іх у хатніх умовах, а таксама азнаёміць з інфармацыяй аб прафілактыцы захворванняў і здаровага ладу жыцця.
Для знатакоў свайго часу звяртаем увагу, што ў аптэцы №255 ў раёне «Каўбасіно» па адрасе вул.Суворава, 318-105 можна загадзя забраніраваць гатовы заказ на сайце farmacia.by.