Гродна быў вызвалены 16 ліпеня 1944 года войскамі 2-га і 3-га Беларускіх франтоў (16 ліпеня - праванаберажная частка горада, 24 ліпеня - «занёманская»). Акупацыя горада працягвалася 1111 дзён і начэй, фашыстамі былі знішчаны больш за 50 тысяч гараджан.
За час баявых дзеянняў у Гродне былі разбураныя 43% будынкаў. Масква салютавала вызваліцелям. 17-і воінскім часцям і злучэнням было прысвоена званне "Гродзенскі". Імёнамі многіх вызваліцеляў горада названы вуліцы, школы, памежныя заставы, а Гродна ў ліку іншых населеных пунктаў Беларусі быў узнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».
16 ліпеня 2017 у 10:00 ля Вечнага агню брацкай магілы воінаў і партызан у гарадскім парку імя Жылібера адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны 73-й гадавіне вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Барыс Фёдараў павіншаваў усіх з гэтым знакавым днём, выказаў падзяку ветэранам за подзвіг і адвагу ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Барыс Васільевіч падкрэсліў, што ўдзячныя гродзенцы заўсёды памятаюць цану вызвалення краіны, у якой загінуў кожны трэці яе жыхар.
Дэлегацыя Гродзенскага РУП "Фармацыя" прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве.