Упершыню за шмат гадоў у ЦРА № 99 г. Смаргонь з'явілася спартовая каманда маладых адмыслоўцаў, якая 8 снежня 2018 года ўзяла ўдзел у раённай спартакіядзе.
Навіна, пра хуткую імпрэзу, нам паведаміла наша загадніца Таццяна Мікалаеўна Рыцікава. А для падтрымання спартовай формы і большай упэўненасці напярэдадні спаборніцтваў Таццяна Мікалаеўна арганізавала для нас трэнераванні, на якіх мы не толькі ўспомнілі агульныя навыкі спартовай эстафеты, але і змаглі расчыніць спартовыя здольнасці кожнага ўдзельніка нашай каманды.
Спаборніцтвы складаліся з чатырох этапаў: настольны тэніс, дартс, кідкі ў кольца і серыі рухомых эстафет «Спартландыя».
Нашы дзеці занялі трэцяе месца ў самым трапным выпрабаванні – «Дартс». Аднак, не гледзячы на максімум прыкладзеных высілкаў, каласальную падтрымку калегаў і азартны настрой, наша каманда не змагла заняць прызавога месца, а стала чацвёртай у агульным камандным заліку.
І хай мы не сталі пераможцамі – мы выдатна прабавілі час, разгрузіліся эмацыйна, атрымалі масу дадатных эмоцый, а таксама зарад бадзёрасці на хуткі працоўны тыдзень.
Топаль В.Л.,
правізар-інтэрн ЦРА №99 Смаргонскага раёна