Напярэдадні Дня медычнага працаўніка аптэкі Гарадзенскага РУП «Фармацыя» разам з супрацоўнікамі арганізацый аховы здароўя, медычнымі прадстаўнікамі айчынных вытворцаў прымалі гасцей у асобе наведнікаў, неабыякавых да свайго здароўя. І не проста прымалі, а частавалі смачнымі чаямі, мералі артэрыяльны ціск і адказвалі на ўсе пытанні пра айчынныя лекавыя сродкі, ніводны з якіх не застаўся без увагі.