Памер шрыфту: А А А
Колеравая схема: ц ц
Зачыніць версію для слабых на зрок

Зімнік па аптэчным рэцэпце-2024! Адкрываем новыя гарызонты!

«Зімнік па аптэчным рэцэпце» - традыцыйнае спартыўнае свята супрацоўнікаў Гродзенскага РУП «Фармацыя». Штогод у лютым месяцы працаўнікі прадпрыемства збіраюцца ў выхадны дзень разам, каб падтрымаць здаровы лад жыцця, падыхаць свежым паветрам і правесці яркае свята з калегамі.

Сёлета месцам правядзення Зімніка быў абраны спартова-біятлонны комплекс «Сялец» на Навагрудчыне. І не выпадкова! Бо ўжо на працягу 15 гадоў, спартова-біятлонны комплекс «Сялец» прымае спартыўныя раённыя, абласныя і рэспубліканскія спаборніцтвы па біятлоне.  І апроч таго, гэта выдатнае месца для сямейнага адпачынку і заняткаў фізічнай культурай!  За незвычайны рэльеф мясцовасці спартовы комплекс, што залучае ў сябе лыжы-ролеравую трасу са стрэльбішчам і лыжную базу, клічуць «малой Швейцарыяй». Крутыя горы акуратна расступаюцца, утвараючы выдатныя спускі для пракладкі лыжных трас.  Сама навагрудская зямля адкрывае для наведнікаў свае абдымкі і горда носіць званне «лыжная сталіца вобласці»!

У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця ўзяла ўдзел намеснік старшыні Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Каралько Святлана Мікалаеўна. Удзельнікі мерапрыемства ўзялі ўдзел у мас-старце лыжных гонак на дыстанцыі 1 км. Нягледзячы на тое, што шмат хто з іх у апошні раз стаяў на лыжах яшчэ ў школьныя гады, пераадолець дыстанцыю і паказаць добры вынік атрымалася ўсім! Кіраўнік прадпрыемства, генеральны дырэктар Гродзенскага РУП «Фармацыя» Баравiк Вiталь Рыгоравiч паказаў лепшы вынік, загаднік ЦРА №6 Шчучынскага раёна Жытко Андрэй Юр'евіч стаў другім, намеснік генеральнага дырэктара Зарэцкая Таццяна Аляксандраўна прыехала трэцяй. Калегі натхнілі сваімі вынікамі шмат якіх супрацоўнікаў працягнуць заняткі лыжным спортам. і натхніў сваім рэзультатам шмат якіх супрацоўнікаў працягнуць заняткі лыжным спортам.

Для ўдзельнікаў Зімніка таксама была арганізавана культурна-забаўляльная праграма ад ГУК «Навагрудскага цэнтра культуры і народнай творчасці». Спецыялісты Гродзенскага РУП «Фармацыя» з задавальненнем спявалі і танцавалі пад любыя песні. Па сканчэнню мерапрыемства ўдзельнікам прапанавалі паспытаць смачнай юхі з мясцовай рыбы, а таксама нагрэцца гарачым чаем і чабурэкамі. 

Дзякуючы гасціннасці шчодрай Наваградскай зямлі,  цудоўнай атмасферы комплексу «Сялец», яркае спартыўнае свята «Зімнік па аптэчным рэцэпце» атрымалася! А цудоўныя  успаміны стануць нагодай абавязкова вярнуцца сюды зноў!

Абярыце некалькі лекавых сродкаў і мы дапаможам знайсці іх у адной аптэцы

Пошук выбраных лекавых прэпаратаў у адной аптэцы

Усіх выбраных лекаў няма ў адной аптэцы. Паменшыце колькасць прэпаратаў і мы прапануем прыдатныя аптэкі

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

{we_social}