Віншуем Вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі - святам, якое з'яўляецца неад'емнай часткай нашай гісторыі і данінай павагі падзеям, якія паўплывалі на ход сусветнай гісторыі і заклалі аснову для фарміравання беларускай дзяржаўнасці.
Як падкрэслівае Кіраўнік дзяржавы, гэты дзень для нас - сімвал гістарычнай справядлівасці і трывалы фундамент, на якім будуецца суверэнная Беларусь. Захаваўшы традыцыю сьвяткаваньня, мы напоўнілі яе глыбокім стваральным сэнсам. Сёння 7 лістапада азначае для нас перш за ўсё працоўныя дасягненні і важныя адкрыцці, а таксама эвалюцыйны шлях устойлівага развіцця нашага грамадства без сацыяльнай варожасці і ўзрушэнняў.
Няхай гэтае свята надае вам упэўненасці ў заўтрашнім дні. Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, яркіх перамог і новых здзяйсненняў у імя роднай Беларусі!
Са святам!