24.11.2026 адбылася сустрэча маладых спецыялістаў — выпускнікоў універсітэтаў і правізараў-інтэрнаў, размеркаваных на Гродзенскае РУП «Фармацыя», — з рэктарам УА «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» Аляксеем Чуканавым.
У сустрэчы таксама прынялі ўдзел генеральны дырэктар Гродзенскага РУП «Фармацыя» Артур Арбузаў, намеснік генеральнага дырэктара Таццяна Зарэцкая і дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў.
У рамках адкрытага дыялогу былі абмеркаваны пытанні працоўнай дзейнасці, вырашэння жыллёвых пытанняў, дастатковасці ведаў, атрыманых ва ўніверсітэце, для самастойнай працы, неабходнасці карэкціроўкі адукацыйнага працэсу, а таксама шэраг іншых актуальных тэм. Маладыя спецыялісты змаглі задаць хвалюючыя іх пытанні і атрымаць рэкамендацыі ад вопытных калег.
Сустрэча прайшла ў цёплай і канструктыўнай атмасферы — выпускнікі адчулі падтрымку з боку ўніверсітэта і пераканаліся, што зваротная сувязь паміж ВНУ і практычнай фармацыяй захоўваецца. Падобны дыялог асабліва важны на старце прафесійнага шляху, бо за кожным выпускніком — адказнасць за якасць лекавага забеспячэння і здароўе людзей.
Аляксей Мікалаевіч адзначыў, што ў ВДМУ дзейнічае сектар падтрымкі маладых спецыялістаў і інтэрнаў, накіраваны на аказанне комплекснай дапамогі выпускнікам на старце іх прафесійнага шляху ў сістэме айчыннай аховы здароўя. Адміністрацыя ўніверсітэта працягне аказваць усёбаковаю дапамогу і падтрымку маладым фармацэўтам.