Памер шрыфту: А А А
Колеравая схема: ц ц
Зачыніць версію для слабых на зрок

Парад вазкоў «Пад ветразем кахання»

Яркая, маляўнічая і неверагодна гледная імпрэза - парад-шэсце дзіцячых вазкоў з прыгожай назвай «Пад ветразем кахання» прайшло 31 траўня ў г.Гродна. Свята было прысвечана Міжнароднаму Дню сям'і. Стараннямі супрацоўнікаў Гродзенскага РУП «Фармацыя» было падрыхтавана 5 тэматычных вазкоў: тры вазкі ў намінацыі «75 гадоў вызвалення Беларусі» і два вазкі ў намінацыі «Вазкі – казкі». Кожная з вазкоў уяўляла сабою сапраўдны твор мастацтва, у якое клапатлівыя мамы і таты ўклалі нямала сіл, энергіі і часу. Гледачам заставалася толькі захапляцца цікавымі ідэямі, незвычайнымі дызайнерскімі развязкамі, крэатыўным падыходам да афармлення вазкоў, а дзеці, якім пашчасціла стаць пасажырамі такога ўнікальнага транспарта, былі проста ў захапленні! З нестандартным заданнем паспяхова далі рады:

  • Сям'я Леванеўскіх Людмілы і Сяргея з дачкой Палінай
  • Сям'я Савасцьян Алесі і Валера з сынам Кірылам 
  • Сям'я Магнушэўскіх Таццяны і Алега з дзецьмі Маргарытай і Раманам 
  • Сям'я Ушарук Таццяны і Уладзіміра з дзецьмі Мікітам і Глебам Сям'я 
  • Сям'я Некала Вольгі і Сяргея з дачкой Яўгеніяй

А ў асобе намесніка генеральнага дырэктара Градзенскага РУП «Фармацыя» Зарэцкай Т.А. удзельнікі атрымалі моцную маральную падтрымку. У рыхтоўлі нашых камандаў актыўны ўдзел прынялі таварыствы Першая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын», першая арганізацыя РГА «Белая Русь», Гродзенскае аддзяленне РГАФР «Фармабел». 

Дзякуючы неверагодным творчым здольнасцям прадстаўнікоў нашага прадпрыемства свята атрымалася сапраўды каларытным і атмасферным, мы Вамі ганарымся! 

Правізар-інфарматар 
інфармацыйна-даведкавага аддзела
Марыя Жытко

Абярыце некалькі лекавых сродкаў і мы дапаможам знайсці іх у адной аптэцы

Пошук выбраных лекавых сродкаў у адной аптэцы

Усіх выбраных лекаў няма ў адной аптэцы. Паменшыце колькасць прэпаратаў і мы прапануем прыдатныя аптэкі

Шаноўныя карыстальнікі! Удакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

Шаноўныя карыстальнікі! Удакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.