Памер шрыфту: А А А
Колеравая схема: ц ц
Зачыніць версію для слабых на зрок

Матчына слава

16 сакавіка 2019 года ў г. Мінску прайшло ўзнагароджанне ўдзельнікаў XI рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года» 2018, пераможцам якога ў намінацыі «Матчына слава» ад Гродзенскай вобласці стала Лаза Аксана Васільеўна, правізар-рэцэптар аптэкі № 115 г.Ліда ад Цэнтральнай раённай аптэкі №146 Лідскага раёна Гродзенскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя», шматдзетная маці, выхавалая пераможца 25-й міжнароднай алімпіяды па фізіцы.

Аксана Васільеўна разам з мужам Генадзем выхоўвае траіх сыноў, яна - захоўніца цяпла і ўтульнасці ў хаце.

Уважлівая, ветлівая, усмешлівая, чароўная, неабыякавая да людскіх нягод – вось далёка не важ спіс водгукаў пра Аксану Васільеўну не толькі ад сталых наведнікаў аптэкі, але і якія пабылі тут упершыню. Для калегаў па працы наша гераіня – надзейны напарнік, камунікабельны чалавек, прафесіянал, які «дакапаецца» да праўды, правізар, адкрыты для ўсяго новага, педантычны і адказны. Апроч усяго іншага, Аксана Васільеўна нясе яшчэ і грамадскую нагрузку – выконвае абавязкі прафорга аптэкі. 18.03.2019 пасля афіцыйнага ўручэння дыплома пераможца,  слова віншавання прагучалі ў адрас Аксаны Васільеўны ад загадніка цэнтральнай раённай аптэкі №146 Лідскага раёна Лапата Р.І. і старшыні прафсаюзнай цэхавой арганізацыі Пашкевіч Т.І.

Аксана Васільеўна падзялілася сваімі ўражаннямі ад афіцыйнага прыёму: «Было вельмі хвалявальна, пад акампанемент скрыпак гучала шмат добрых, цёплых словаў, кампліментаў у адрас кабет-канкурсантак. Прыемна, што праца жанчыны-мамы, часам такая незаўважная, ацэнена па вартасці.

Навакол панавала нейкая адменная атмасфера, усе ўсміхаліся адзін аднаму, артысты беларускай эстрады дарылі нам свае віншаванні і цудоўныя песні. Я вельмі рада, што ганаравана такой узнагародзе і змагла наведаць імпрэзу такога роўня. Яшчэ доўга мы з сям'ёй будзем пераглядаць фота, і, вядома, статуэтка васільковай Жар-птушкі зойме годнае месца ў нашай хаце. Велізарнае дзякуй ГА«Беларускі саюз жанчын» за падоранае свята».

Віншуем Аксану Васільеўну з заслужанай перамогай, жадаем ёй і ўсім чальцам яе дружную сям'ю здароўя, сямейнага дабрабыту, поспеху ўва ўсіх распачынаннях!

Кіраўнік ЦРА № 146 Лідскага раёна
Лапата Р.І.
Старшыня прафцэхкама ЦРА № 146
Пашкевіч Т.І.

Абярыце некалькі лекавых сродкаў і мы дапаможам знайсці іх у адной аптэцы

Пошук выбраных лекавых прэпаратаў у адной аптэцы

Усіх выбраных лекаў няма ў адной аптэцы. Паменшыце колькасць прэпаратаў і мы прапануем прыдатныя аптэкі

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

{we_social}