Памер шрыфту: А А А
Колеравая схема: ц ц
Зачыніць версію для слабых на зрок

Экзамен былога студэнта

18 сакавіка 2021 года ў горадзе Смаргонь адбылася раённая інтэлектуальная гульня сярод моладзі горада і раёна пад назвай «Экзамен былога студэнта». Гульня прысвячалася Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а арганізатар - Смаргонскі раённы камітэт Грамадскага з'яднання "БРСМ" і аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама.
Мерапрыемства была цудоўна арганізавана. Не думайце, што пытанні толькі пра Канстытуцыю. Далёка не: удзельнікі адказвалі і на гістарычныя, навуковыя і шмат якія іншыя. Гэта было нялёгка, бо, эрудыцыя не бязмежная, а заданні былі вельмі нават няпростымі: вось, прыкладам, пазналі б вы на экране партрэт Даніэля Габрыэля Фарэнгейта, і ці знаёмае вам слова "ланъярд" і што яно азначае? 
Вось і нашай аптэчнай камандзе давялося вельмі нялёгка, прызавога месца мы не атрымалі. Але атрымалі матывацыю: працаваць над сваёй эрудыцыяй, дасканаліць яе і імкнуцца ў будучыні дасягнуць поспехаў не толькі на "службовых усходах", але і ў пашырэнні  далягляду.

Поспехаў вам, моладзь!

В. Чапелкіна, правізар- інфарматар ЦРА №99
 
Абярыце некалькі лекавых сродкаў і мы дапаможам знайсці іх у адной аптэцы

Пошук выбраных лекавых прэпаратаў у адной аптэцы

Усіх выбраных лекаў няма ў адной аптэцы. Паменшыце колькасць прэпаратаў і мы прапануем прыдатныя аптэкі

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

{we_social}