Дзве аптэкі Гродзенскага РУП «Фармацыя» сталі цэнтрамі экспрэс-дыягностыкі артэрыяльнага ціску 23 студзеня – аптэка №153 г.Гродна і аптэка №115 г.Ліда. Спецыялісты арганізацый аховы здароўя кансультавалі наведнікаў па пытаннях кантролем найважных паказнікаў сэрцава-судзіннай сістэмы, прафілактыкі захворванняў і вядзенні здаровага ладу жыцця. Такія медыка-інфармацыйныя акцыі рэгулярна праводзяцца на базе аптэк Гарадзеншчыны і дазваляюць у час зарыентавацца і пры патрэбе скіраваць пацыента для дадатковага абследавання.
У арганізацыі і правядзенні імпрэзы актыўны ўдзел прынялі адмыслоўцы дзяржаўных арганізацый аховы здароўя і Гродзенскае аддзяленне РГАФР «Фармабел».