Добраахвотнікі здалі кроў у Гродзенскім абласным цэнтры трансфузіялогіі. Акцыя прайшла пад дэвізам"...Жаночы Саюз дапамагае-кроў пацыентаў ратуе...».
Супрацоўніцы прадпрыемства асабістым прыкладам пацвердзілі: міласэрнасць і актыўная грамадзянская пазіцыя - не проста словы. Жанчыны падзяліліся часцінкай сябе, каб дапамагчы тым, хто сёння асабліва мае патрэбу ў донарскай крыві.
"Адна данацыя можа выратаваць некалькі жыццяў. Мы рады, што наша кроў дапаможа людзям хутчэй вярнуцца да здароўя", - адзначылі ўдзельніцы акцыі.
Далучайцеся да добрай справы! Здаваць кроў можна на рэгулярнай аснове.
Ірына Урусава, старшыня першаснай арганізацыі Гродзенскага РУП "Фармацыя" грамадскага аб'яднання " Беларускі саюз жанчын»