Кіраўніка ЦРА №95 Астравецкага раёна Васіля Васілевіча Будніка калегі ведаюць як маладога і ініцыятыўнага кіраўніка. Дадам, што Васіль Васільевіч яшчэ і сціплы: паўдзельнічаў у спаборніцтвах раённых тройчы ў 2018 годзе, але заступніцтва на заахвочанне згодна калектыўнай дамовы не падаў.
Сям'я Буднік (жонка Святлана, дачка Крысціна 12 гадоў, сын Ягор 8 гадоў) з года ў год бяруць удзел у спаборніцтвах. 26 траўня 2018 года ўзялі ўдзел у раённым фэсце сярод 13 сямейных камандаў па рухомых гульнях «Тата, мама і я – спартовая сям'я». Спаборнічаць сем'ям мела быць у 8 конкурсах (дартс, кідкі ў баскетбольнае кольца, скокі ў даўжыню з месца, апрананне ў баявое адзенне ратаванніка, чоўнавы збег, пажарная эстафета, бег з дзіцём на руках, гульня «Сумо»).
Дружнай і спартовай сям'і атрымалася скокнуць у даўжыню далей усіх і хутчэй усіх прабегчы на руках з дзіцём. Мамам з'явілася магчымасць адчуць сябе ў ролі ратаванніка, а дакладней даведацца, як хутка можа апранацца кабета ў баявое адзенне ратаванніка. Па выніках самай хуткай стала Святлана Буднік.
Самым складаным і гледным этапам стала «Пажарная эстафета», у якой бралі ўдзел усе чальцы каманды. Першымі пачыналі мамы, якім трэба было задаць хуткасць каманды, а гэтак жа прабегчы па «мастку» не зваліўшыся з яго, на дадзеным этапе ўсенькія матулі выявілі сябе годна. Другі этап быў для татаў. На ім таты «лецячы на ўсіх парах» павінны былі пераскочыць 2 перашкоды. Завяршылі эстафету дзеці, не падвядучы бацькоў. Але ўсё ж, самай хуткай стала сям'я Буднік у гэтым конкурсе, і па выніках усіх спаборніцтваў яны выйшлі на 3-е месца. 26 жніўня 2018 года кіраўнік ЦРА №95 Астравецкага раёна з сям'ёй (жонка, двое дзяцей) узялі ўдзел у гонках з перашкодамі «Волат», прысвечаныя 550-годдзю г.Астраўца.
Экстрэмальная гонка праходзіла ў Астраўцы ўпершыню. Прэтэндэнтаў на званне волата падзялілі на 5 узроставых груп: 5-7, 8-11, 12-15, 16+ і эліта. Ягору Будніку лёгка атрымалася прабегчы 550 метраў, паспяхова здужаць перашкоды і заняць 3-е месца. У сталых траса была складаней і даўжэй, не ўсе дабеглі. Васіль са Святланай здужалі гонку. 15 снежня 2018г. прайшла спартакіяда сярод працаўнікоў кіроўнага звяна Астравецкага раёна. Браў удзел Васіль Васільевіч у складзе каманды сацыяльнай сферы. Спаборніцтвы праходзіла па дартсе, настольным тэнісе, шашках, валейболе, плаванне (эстафета), воднае пола. Васіль Буднік паспяхова выступіў у спаборніцтвах па дартсе і заняў 3-е месца. Каманда сацыяльнай сферы па выніках усіх спаборніцтваў выйшла на 2-ое месца. Спартовая імпрэза была прымеркавана да 100-годдзя адукацыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Неаднаразова запрашалі Васіля Васільевіча паўдзельнічаць у абласных спаборніцтвах, але замінае вялікая адлегласць ад Астраўца да Горадні, і сталы дэфіцыт фармспецыялістаў у цэнтральнай раённай аптэцы. Першае здужаць можна, а другое, спадзяёмся, па хуткім часе зменіцца да лепшага.
Моцнага здароўя сям'і Буднік і новых спартовых поспехаў!
Ніна Серая,
старшыня першай прафсаюзнай
арганізацыі Гродзенскага РУП «Фармацыя»
Беларускага прафсаэза працаўнікоў аховы здароўя