Без жанчын жыць няможна на Свеце — НЕ!!!!
У іх сонца мая, у іх каханні росквіт!
    Адшумелі на аптэчным складзе мерапрыемства, прысвечаныя Дню абаронцы Бацькаўшчыны... Найпрыгажэйшая палова аптэчнага склада паважана павіншавала мужчынаў на 23 лютага, выдыхнула і заціхла ў чаканні: які ж будзе адказ ад мужчынаў? А заданне перад імі стаяла вельмі складанае. У сувязі вялікімі выходнымі часу на рыхтоўлю было анічога...Але няма такіх заданняў, на якімі не далі рады б нашы хлопцы! Асабліва, калі трэба пацешыць і павіншаваць дам на Міжнародным жаночым днём!!!
    Фармат мерапрыемства нязменны - святочная лінейка — лятучка. З першых секундаў было зразумела: плануецца штосьці грандыёзнае!!!
    Свята пачалося з выступлення генеральнага дырэктара Гродзенскага РУП «Фармацыя» Баравіка Віталя Рыгоравіча, які не толькі павіншаваў з надыходным святам усіх прысутных, але і уручыў Ганаровыя граматы Гродзенскага РУП «Фармацыя» Панасюк Галіне Канстанцінаўне, фармацэўту аддзела рэалізацыі і маркетынгу аптэчнага склада, і Асноўчык Марыі Лявонаўне, экспедытару аддзела экспедыцыі аптэчнага склада, за шматгадовую сумленную працу і ў звязку з святкаваннем Дня жанчын.  Вельмі цёпла і душэўна прагучала віншаванне ўпаўнаважанага старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Жытко Марыі Аляксандраўны.
    На гэтым афіцыйная частка скончылася і пачалося штосьці няўяўнае!!! У калідоры аптэчнага склада вокамгненна быў арганізаваны подыум, на якім дэфілявалі самыя грацыёзныя і выдатныя прадстаўніцы аптэчнага склада.      
    Самыя лепшыя майстаркі змаглі прадэманстраваць сваё ўменне ствараць уборы ад куцюр з падручных сродкаў.
Прадстаўнікі мужчынскай паловы калектыву аптэчнага склада  спявалі песні, загадвалі загадкі, чыталі вершы. Але самай вялікай неспадзеўкай для ўсіх быў фінальны феерычны і дзіўны танец!
     Ну і, вядома ж, якое 8 сакавіка без букета цюльпанаў! 
Кожная прадстаўніца чароўнага полу аптэчнага склада адправілася дахаты на цудоўным букетам кветак!!!
 
                 
                