Памер шрыфту: А А А
Колеравая схема: ц ц
Зачыніць версію для слабых на зрок

Аптэцы №250 г.Гродна адзін год!

Праляцеў год імкліва і неўпрыкмет. Год, напоўнены падзеямі, перажываннямі і радасцю. Для нашый аптэкі, 2018 - год станаўлення і згуртаванні калектыву, год рэалізацыі запланаваных мэт, першы дзень нараджэння аптэкі. Калектыў і структурныя падраздзяленні нашай аптэкі  (аптэкі №125, 160, 248, 253) вырашылі адсвяткаваць падвойнае свята: Новы 2019 год і першы год існавання аптэкі №250. Сваім дружным калектывам падвялі вынікі года і азначылі планы на далейшую працу. Лічым, што 2018 год стаў плённым і паспяховым. І вось на гэтым этапе ўваходзім у 2019 год.

Як вядома, Новы год — гэта самае чаканае і нечаканае свята. Таму навагодняе ўпрыгожанне залы, хола - важны складнік гэтага святочнага перыяду. Для нашай аптэкі - гэта яшчэ і другі Новы Год з моманту адкрыцця. Мы хацелі  стварыць перш за ўсё ўтульнасць і камфорт для наведнікаў, а таксама навагодні настрой. Кожны працаўнік унёс свой пасільны ўнёсак. Красуня-ЕЛКА стала ўпрыгожаннем гандлёвай залы. На вокнах з'явіліся агеньчыкі і зімовы ўзор са сняжынкамі, на палках заззялі шарыкі. Укладнік-пакавальнік Кажух Іна Уладзіміраўна выявіла сваё творчае майстэрства і стварыла знак 2019 года - СВІНКУ, якая жыве пад нашай ЯЛІНКАЙ. Вось вынік працы.

Для жаданых наведнікаў аптэкі №250 таксама імкнёмся ствараць камфортныя ўмовы. Напярэдадні Новага года адкрылася трэцяя каса, што дае магчымасць хутчэй і якасней абслугоўваць, больш увагі надаваць кожнаму наведніку. Зазірнулі да нас перад Новым годам сапраўдныя Дзед Мароз і Снягурка. Чаму сапраўдныя? Таму што  падаруначкі прывезлі і выдатны настрой! Ад усяго сэрца жадаем калектыву нашай аптэкі і ўсім калегам Гродзенскага РУП «Фармацыя» моцнага здароўя, цярплівасці, поспехаў, новых здзяйсненняў і перамог.

З Новым 2019 годам!

Таццяна Слесаровіч, 
прафгрупорг аптэкі №250 г.Гродна

Абярыце некалькі лекавых сродкаў і мы дапаможам знайсці іх у адной аптэцы

Пошук выбраных лекавых прэпаратаў у адной аптэцы

Усіх выбраных лекаў няма ў адной аптэцы. Паменшыце колькасць прэпаратаў і мы прапануем прыдатныя аптэкі

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

{we_social}