14 жніўня аднавіла сваю чыннасць аптэка №178 г.Смаргонь на базе філіяла дзіцячай паліклінікі. Узначаліла яе дасведчаны правізар, спагадны і зычлівы чалавек, Анастасія Мікалаеўна Багдзевіч. Зручнае месцаванне, шырокі асартымент, пісьменныя кансультацыі, прывабны дызайн, безумоўна, будуць спрыяць якаснай лекавай дапамозе.