Па шматгадовай традыцыі старт святочным імпрэзам і ўлучэнню навагодняй ілюмінацыі на цэнтральных елках горада, усталяваных на пляцах Леніна і Савецкай, папярэднічае парад казачных персанажаў. Гэты звычай ужо стаў візітнай карткай Гродна і прыцягвае ўвагу гараджанаў - маленькіх і вялікіх, замежных і айчынных турыстаў.
Сёлета святочнае тэатралізаванае шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак адбылося ў суботні вечар, 15 снежня. Галоўная ўмова – прыбрацца ў касцюм Дзеда Марозу, Снягуркі і абавязкова ўзяць з сабой мяшок з прысмакамі. Да шэсця маглі далучыцца ўсе ахвотнікі, а іх апынулася велізарная колькасць, бо выходны дзень.
Пяты год наша прадпрыемства бярэ ўдзел у навагоднім шэсці. Рэзідэнцыя Дзеда Марозу і Снягуркі – аптэка №36, дзе напаўняецца торба салодкімі падарункамі. Сёлета нашы навагоднія персанажы змянілі свой гардэроб і набылі больш рэспектабельныя ўборы. Дружны дуэт - Дзед Мароз (Барыс Пузыня) і Снягурка (Марына Чыркова) – прадстаўнікі аптэчнага склада і апарата кіраванні, бяруць удзел не першым разам.
У Дзеда Марозу ў мяшку, а ў Снягуркі ў кішэнях былі цукеркі, гематаген і вітаміны. Дзятва з задавальненнем чытала навагоднія вершы і атрымвала аптэчны ласунак. А Дзед Мароз не забываў запрашаць за вітамінамі ў аптэкі Фармацыі.
Аптэчныя казачныя героі сабралі вакол сябе велізарную колькасць дзяцей і ўсіх выслухалі, і пачаставалі прысмакамі. Як заўсёды, пакідалі пляц апошнімі, і па дарозе ў рэзідэнцыю працягвалі фатаграфавацца і гутарыць з гараджанамі маленькімі і вялікімі.
Дзякуй Дзеду Марозу і Снягурцы за ўменне весяліцца самім і весяліць іншых! Вы выдатна далі рады!
Прафсаюзны камітэт