Аптэка №158 г.Гродна 24 ліпеня стала пляцоўкай для правядзення скрынінга артэрыяльнага ціску. Наведвальнікі змаглі не толькі ў чарговы раз даведацца важныя для арганізма лічбы, але і атрымаць разгорнутую кансультацыю спецыяліста арганізацыі аховы здароўя па пытаннях прафілактыкі сардэчна-сасудзiстых захворванняў і вядзенню здаровага ладу жыцця.