Памер шрыфту: А А А
Колеравая схема: ц ц
Зачыніць версію для слабых на зрок

Тата, мама, я – дружная і спартовая сям'я

#люблюБеларусь

У гонар Міжнароднага дня абароны дзяцей 13 чэрвеня сем'і працаўнікоў Гродзенскага РУП «Фармацыя» з дзецьмі ад 4 да 12 гадоў сабраліся на базе адпачынку «Прывал», каб паспаборнічаць, пакамунікаваць і проста весела адпачыць. Не гледзячы на надвор'е імпрэза атрымалася маштабнай, цікавай, відовішчнай. Узяло ўдзел у імпрэзе 32 сям'і.

Мамы і таты паказвалі выдатныя вынікі ў спаборніцтвах, пра дзяцей і казаць няма чаго)

База адпачынку «Прывал» сустрэла ветліва і гасцінна, прапанаваўшы вялікую сцэну з пляцоўкай, мікрафонамі і музыкай. Адкрылі свята вядоўцы, пазнаёмілі з сем'ямі-ўдзельнікамі, стварылі каманды. Далейшую арганізацыю свята перадалі ў рукі казачных персанажаў Кашчэю несмяротнаму, рыцарам -- Іллі Мурамцу, Алёшы Паповічу.

Вядоўцы пачалі свята са знаёмства з дзецьмі і здадзілі размінку -- відэа-флэшмоб, дзе кожны ўдзельнік павінен быў рабіць рухі ў адпаведнасці з відэаролікам на маніторы.

Потым пачаліся спаборніцтвы паміж удзельнікамі камандаў «сінія» і «фіялетавыя». Таты і мамы спаборнічалі ў конкурсах для дарослых, тым часам іх каханыя дзіцяткі - адпаведна ў дзіцячых.

Удзельнікі спаборніцтваў спрабавалі забіць шайбу на хакейнай пляцоўцы ў адпаведныя лункі, утаймавалі быка «Яшу». Развесялілі ўсіх спаборніцтвы па бегу ў яркіх жоўта-чырвоных важкіх ботах, так званых гіга-ботах. Нягледзячы на тое, што боты сапраўды былі цяжкія, шмат дзяцей  паспрабавалі свае сілы ў гэтым конкурсе, такім чынам зарабіўшы дадатковы пукт сваёй камандзе.

Самыя маленькія ўдзельнікі былі ў захапленні ад крыё-вечарыны з вадкім азотам. Прафесар Мазгакруцікаў разам з дзеткамі правёў фізіка-хімічныя эксперыменты.

На свяце панавала зычлівая і вясёлая атмасфера, але ў той жа час трохі бракавала каманднага духу. Каб выправіць гэту сітуацыю, скончылі конкурс камандныя эстафеты. У выніку перамагло сяброўства і добры настрой.
Дзеткам былі ўручаны памятныя падарункі.

Скончылася свята смачным абедам для дзяцей і дарослых. Дзеці згаладнелі і актыўна паглыналі змесціва талерак. Свята скончылася. Хто пажадаў, мог яшчэ застацца на «Прывале» і ўжо самастойна арганізаваць далейшы свой вольны час.

Прафсаюзны камітэт
Беларускі саюз жанчын
 

Абярыце некалькі лекавых сродкаў і мы дапаможам знайсці іх у адной аптэцы

Пошук выбраных лекавых прэпаратаў у адной аптэцы

Усіх выбраных лекаў няма ў адной аптэцы. Паменшыце колькасць прэпаратаў і мы прапануем прыдатныя аптэкі

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

{we_social}