У лістападзе бягучага года яшчэ адной новай аптэкай Гродзенскага РУП "Фармацыя" ў г. Смаргонь стала больш. У мікрараёне Корані у краме «Хатні» адкрылася аптэка № 245 па адрасе г. Смаргонь, вул. Суворава, 32. Як і ва ўсіх аптэках прадпрыемства тут прадстаўлены шырокі асартымент лекавых сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння, БАДаў і тавараў аптэчнага асартыменту.
Графік працы зноў адкрытай аптэкі досыць зручны для жыхароў мікрараёна: без выхадных з 10.00 да 20.00, у суботу і нядзелю з 10.00 да 19.00.
Новая аптэка ўключана ў праект «Электронны рэцэпт». Гэта дазволіць уладальнікам індывідуальных пластыкавых картак "Для медыцынскага абслугоўвання», выпушчаных на тэрыторыі РБ, атрымліваць зніжкі 5% на тавары айчыннай і 2% на тавары імпартнай вытворчасці.
Усе ўладальнікі плацежных картак праграмы лаяльнасці «Моцная карта» пры разліку ў аптэцы атрымаюць зніжку на беларускія тавары - 5%, на астатняй асартымент - 2%, а ўладальнікі картак «Халва» могуць разлічваць на беспрацэнтны растэрміноўку тэрмінам да аднаго месяца.