Правесці экспрэс-дыягностыку паказчыкаў артэрыяльнага ціску змаглі наведнікі аптэкі №3 г.Гродна, аптэкі №213 г.Скідзель, аптэкі №163 г.Ліда і ЦРА №55 Дзятлаўскага раёна. І не проста ў чарговы раз пракантраляваць важныя для арганізма лічбы, але і пракансультавацца ў медычнага спецыяліста арганізацыі аховы здароўя па цікавых пытаннях. Правядзенне падобных мерапрыемстваў дазваляе ў час выяўляць небяспечныя сімптомы і скіроўваць пацыентаў для далейшай дыягностыкі.