Захаваем здароўе разам. Менавіта пад такім дэвізам прайшоў у аптэках Гродзенскага РУП "Фармацыя" Сусветны дзень барацьбы са СНІДам, дата якога штогод прыпадае на 1 снежня. У сувязі з гэтым сумесна з Гродзенскім аддзяленнем РГАФР «ФАРМАБЕЛ», а таксама актывісты БРСМ былі арганізаваны інфармацыйна-асветныя акцыі. На працягу дня спецыялісты аптэк дзяліліся ведамі па пытаннях прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі, фактараў рызыкі, акцэнтавалі ўвагу на эпідэміялагічнай сітуацыі, а каб замацаваць атрыманыя звесткі, наведвальнікам раздаваліся ўлёткі з самай неабходнай інфармацыяй.
Дарэчы сказаць, па стане на 1 кастрычніка 2017 г. у Рэспублiцы Беларусь зарэгістравана 23963 выпадкі ВІЧ-інфекцыі, у Гродзенскай вобласці гэта лічба склала 1061 выпадак. Акрамя таго, захоўваецца тэндэнцыя да павелічэння частаты і доля палавога шляху перадачы ВІЧ, які на 01.10.2017 складае 70% (743 выпадкі) ад агульнай колькасці зарэгістраваных выпадкаў.
Такім чынам, сур'ёзнасць праблемы пацвярджае неабходнасць прыцягнення да яе ўвагі грамадскасці, бо ведаць пра ВІЧ важна і трэба.