Больш за 500 навучэнцаў 10 класаў гродзенскіх школ наведалі кабінет гісторыі аптэчнай справы на Гродзеншчыне ў перыяд з 27.05.2026 па 06.06.2026 года. Школьнікі былі азнаёмленыя з гісторыяй Гродзенскай фармацыі, экспанатамі музея, з аптэчкай першай дапамогі універсальнай і аптэчкай для аснашчэння транспартных сродкаў у рамках вывучэння прадмета «Першая медыцынская дапамога».
З мэтай прафарыентацыі да навучэнцаў была даведзена інфармацыя аб каледжах, якія рыхтуюць спецыялістаў з сярэдняй фармацэўтычнай адукацыяй і навучальных установах, якія рыхтуюць спецыялістаў з вышэйшай фармацэўтычнай адукацыяй. Бо наша прафесія аптэчнага работніка спалучае ў сабе сацыяльную значнасць, стабільны прэстыж. Прафесія накіравана на паляпшэнне здароўя людзей, барацьбу з хваробамі і падтрыманне якасці жыцця.,
Пабярэжная З. І.