Дабрачынную акцыю «Елка здароўя» у рамках Рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» актыўна падтрымалі наведнікі аптэк не толькі горада Гродна, але і ўсёй вобласці. Усе сабраныя падчас Калядных і Навагодніх святаў сродку былі перададзены тым, хто асабліва мае патрэбу ў дапамозе і ўвазе. З карыснымі і смачнымі падарункамі працаўнікі аптэк Гарадзеншчыны наведвалі сацыяльна-педагагічныя цэнтры, цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі, каб дарыць добры настрой і прыемныя неспадзеўкі дзецям.
Супольнымі высілкамі наведнікаў аптэк, кіраўніцтва Гродзенскага РУП «Фармацыя», першай прафсаюзнай арганізацыі, Гродзенскага аддзялення РГАФР «Фармабел», першай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага з'яднання «Белая Русь», першай арганізацыі грамадскага з'яднання «Беларускі саюз жанчын» атрымалася наблізіць атмасферу чараўніцтва і падарыць часцінку цяпла і душэўнасці ў самае казачнае свята года.