Супрацоўніцы прадпрыемства адгукнуліся на заклік Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Гродна і перадалі для сем'яў з дзецьмі цацкі, кнігі, адзенне, абутак, а таксама прадметы гігіены.
Прыемна ўсведамляць, што мы змаглі падзяліцца цяплом і дапамагчы тым, хто цяпер у гэтым асабліва мае патрэбу. Разам мы можам больш.
Ірына Урусава, старшыня першаснай арганізацыі Гродзенскага РУП "Фармацыя" грамадскага аб'яднання " Беларускі саюз жанчын»