Праляцеў год імкліва і неўпрыкмет. Год, напоўнены падзеямі, перажываннямі і радасцю. Для нашый аптэкі, 2018 - год станаўлення і згуртаванні калектыву, год рэалізацыі запланаваных мэт, першы дзень нараджэння аптэкі. Калектыў і структурныя падраздзяленні нашай аптэкі (аптэкі №125, 160, 248, 253) вырашылі адсвяткаваць падвойнае свята: Новы 2019 год і першы год існавання аптэкі №250. Сваім дружным калектывам падвялі вынікі года і азначылі планы на далейшую працу. Лічым, што 2018 год стаў плённым і паспяховым. І вось на гэтым этапе ўваходзім у 2019 год.
Як вядома, Новы год — гэта самае чаканае і нечаканае свята. Таму навагодняе ўпрыгожанне залы, хола - важны складнік гэтага святочнага перыяду. Для нашай аптэкі - гэта яшчэ і другі Новы Год з моманту адкрыцця. Мы хацелі стварыць перш за ўсё ўтульнасць і камфорт для наведнікаў, а таксама навагодні настрой. Кожны працаўнік унёс свой пасільны ўнёсак. Красуня-ЕЛКА стала ўпрыгожаннем гандлёвай залы. На вокнах з'явіліся агеньчыкі і зімовы ўзор са сняжынкамі, на палках заззялі шарыкі. Укладнік-пакавальнік Кажух Іна Уладзіміраўна выявіла сваё творчае майстэрства і стварыла знак 2019 года - СВІНКУ, якая жыве пад нашай ЯЛІНКАЙ. Вось вынік працы.
Для жаданых наведнікаў аптэкі №250 таксама імкнёмся ствараць камфортныя ўмовы. Напярэдадні Новага года адкрылася трэцяя каса, што дае магчымасць хутчэй і якасней абслугоўваць, больш увагі надаваць кожнаму наведніку. Зазірнулі да нас перад Новым годам сапраўдныя Дзед Мароз і Снягурка. Чаму сапраўдныя? Таму што падаруначкі прывезлі і выдатны настрой! Ад усяго сэрца жадаем калектыву нашай аптэкі і ўсім калегам Гродзенскага РУП «Фармацыя» моцнага здароўя, цярплівасці, поспехаў, новых здзяйсненняў і перамог.
З Новым 2019 годам!
Таццяна Слесаровіч,
прафгрупорг аптэкі №250 г.Гродна