Памер шрыфту: А А А
Колеравая схема: ц ц
Зачыніць версію для слабых на зрок

Акцыя "Новы год-хатняе свята"

Міністэрства аховы здароўя запускае акцыю, скіраваную на правядзенне бяспечных навагодніх святаў.
Мэта перадсвяточнай акцыі – пераканаць грамадскасць у патрэбы выканання мер бяспекі падчас пандэміі COVID-19. Насіць маску, захоўваць фізічную дыстанцыю, сачыць за сваім самаадчуваннем, весці здаровы лад жыцця – азначае быць адказным, клапаціцца не толькі пра сваё здароўе, але і здароўе іншых. І такія адказныя паводзіны робяцца жыццёвай патрэбай падчас доўгіх навагодніх вакацый.

Рэспубліканская акцыя «Новы год – хатняе свята” стала першым мерапрыемствам «Камунікацыйнай стратэгіі па рэагаванні на COVID-19 для грамадскасці і медычнага персаналу», распрацаванай у рамках праекта «Экстраннае рэагаванне на COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь». 
У рамках рэалізацыі праекта «Экстраннае рэагаванне на COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь», рэалізаванага Міністэрствам аховы здароўя супольна з Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця, Міністэрствам аховы здароуя была распрацавана камунікацыйная стратэгія. 

Агульная мэта «Камунікацыйнай стратэгіі па рэагаванні на COVID-19 для медычнага персаналу і грамадскасці» складаецца ў тым, каб забяспечыць выкананне насельніцтвам і медычнымі працаўнікамі мер па абароне здароўя, рэкамендаваных органамі аховы здароўя. Патрэбна развіць агульнае прыняцце мадэляў ахоўных паводзін, што спрыяюць змаганню з пандэміяй COVID-19 як на нацыянальным, гэтак і на глабальным роўні. Менавіта ўзгодненыя, аператыўныя дзеянні на ўсіх роўнях дазволяць дамагчыся поспеху ў змаганні з вірусам», – лічыць міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Зміцер Піневіч. 
У грунце эфектыўнага рэагавання ляжыць прыцягненне грамадскасці да змагання з вірусам і пашырэнне магчымасцяў зацікаўленых бакоў у сферы пошуку і рэалізацыі развязкаў.
Комплексны падыход у рэалізацыі стратэгіі дазволіць не толькі сістэматызаваць працу па фармаванні інфармаваных і адказных паводзін у грамадстве для змагання з COVID-19, яснаму разуменню рызык для здароўя ...

Абярыце некалькі лекавых сродкаў і мы дапаможам знайсці іх у адной аптэцы

Пошук выбраных лекавых прэпаратаў у адной аптэцы

Усіх выбраных лекаў няма ў адной аптэцы. Паменшыце колькасць прэпаратаў і мы прапануем прыдатныя аптэкі

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

{we_social}