Памер шрыфту: А А А
Колеравая схема: ц ц
Зачыніць версію для слабых на зрок

Караоке-2019

Медсястра і інжынер, правізар і лекар, кіроўца і тэхнолаг. Што можа яднаць людзей такіх розных прафесій?

30 жніўня ў моладзевым клубе «Галактыка» іх з'яднала жаданне спяваць!

У гэты вечар 14 камандаў саюзнай моладзі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў горада прыйшлі, каб заваяваць тытул самай музычнай каманды, паспаборнічаць у знаходлівасці і артыстычнасці ў гарадскім конкурсе караоке, прымеркаваны Году малой Радзімы.

Рызыка, дух суперніцтва, ну і, безумоўна, жаданне прадэманстраваць невычэрпны вакальны патэнцыял уражалі нават тых, хто проста прыйшоў падтрымаць сваіх удзельнікаў. Апладысменты, разнастайнасць музычных жанраў і цікавых кампазіцый сталі тым пазітыўным імпульсам, які з'яднаў усіх на адной сцэне. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі за ўдзел, ну а пераможцам уручылі дыпломы, узнагароды і прыемныя падарункі.

На жаль, каманда Гродзенскага РУП «Фармацыя» у гэты раз не змагла стаць пераможцам, але заняла 4-ую прыступку пастамента. І ўсё гэта дзякуючы нашым калегам, якія знайшлі час прыйсці і шчыра падтрымаць каманду свайго прадпрыемства ў нялёгкім суперніцтве.

Сакратар ПА ГА «БРСМ»
Гродзенскага РУП «Фармацыя»
Пабярэжны Д.Ф.

Абярыце некалькі лекавых сродкаў і мы дапаможам знайсці іх у адной аптэцы

Пошук выбраных лекавых прэпаратаў у адной аптэцы

Усіх выбраных лекаў няма ў адной аптэцы. Паменшыце колькасць прэпаратаў і мы прапануем прыдатныя аптэкі

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

{we_social}