 Гродзенскае РУП «Фармацыя» напярэдадні Дня Вялікай Перамогі адкрыла праект успамінаў супрацоўнікаў прадпрыемства «Гісторыя сям'і скрозь попел і агонь вайны».
Гродзенскае РУП «Фармацыя» напярэдадні Дня Вялікай Перамогі адкрыла праект успамінаў супрацоўнікаў прадпрыемства «Гісторыя сям'і скрозь попел і агонь вайны». 
Многія дзесяцігоддзі аддзяляюць нас ад трагічных падзей Вялікай Айчыннай вайны, але час не памяншае ні іх гістарычнай ролі, ні значэння вынесеных з найцяжкіх выпрабаванняў маральных урокаў.  Памяць аб людзях, якія сваёй смеласцю, зацятасцю, якія дзівяць уяўленне подзвігамі, працай набліжалі Дзень Вялікай Перамогі.
Мы прапануем пачуць гісторыі, расказаныя спецыялістамі нашага прадпрыемства аб родных і блізкіх, на долю якіх выпалі ўдары, агонь і попел Вялікай Айчыннай Вайны.
Гiсторыю сваей сям"i расказвае намеснік генеральнага дырэктара Таццяна Аляксандраўна Зарэцкая:
 «Мой дзед, Васіль Маркавіч, быў звычайным чалавекам, адным са мноства іншых савецкіх
«Мой дзед, Васіль Маркавіч, быў звычайным чалавекам, адным са мноства іншых савецкіх грамадзян, якія апынуўшыся на акупаванай тэрыторыі не змірыліся, а бясстрашна ваявалі, самааддана працавалі, а галоўнае верылі ў перамогу. Шмат у чым дзякуючы такім незаўважным «маленькім» людзям нашаму народу ўдалося выдужаць і
 грамадзян, якія апынуўшыся на акупаванай тэрыторыі не змірыліся, а бясстрашна ваявалі, самааддана працавалі, а галоўнае верылі ў перамогу. Шмат у чым дзякуючы такім незаўважным «маленькім» людзям нашаму народу ўдалося выдужаць і перамагчы ў той страшнай вайне.
 перамагчы ў той страшнай вайне. 
Вайна застала яго ва ўзросце 31 года, ён жыў і працаваў у г.Мінску, быў лейтэнантам чыгуначных войскаў, дапамагаў сваёй вялікай сям'і гадаваць чацвярых малодшых братоў і сясцёр, якія засталіся ў роднай вёсцы Люцы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
З пачатку акупацыі і да вызвалення Беларусі ваяваў у партызанскім атрадзе «Бальшавік». Дзякуючы досведу працы на чыгунцы ён неаднаразова ўдзельнічаў у арганізацыі дыверсій на чыгунцы, падрывах чыгуначнага палатна і варожых чыгуначных саставаў. Удзельнічаў у баях за вызваленне раённага цэнтра Рудзенск.
 дыверсій на чыгунцы, падрывах чыгуначнага палатна і варожых чыгуначных саставаў. Удзельнічаў у баях за вызваленне раённага цэнтра Рудзенск.
Пасля вызвалення Беларусі, па іроніі лёсу, быў накіраваны на аднаўленне буйнога чыгуначнага вузла ў г.Лідзе. Менавіта тут ён стварыў сям'ю і пражыў усё жыццё, працуючы для людзей, рамантуючы не толькі чыгуначныя палотны, але і мноства бытавых дробязяў: няхітрыя бытавыя прыборы і тэхніку таго часу. Пра яго светлую галаву, залатыя рукі, а галоўнае безадмоўны характар ведалі і звярталіся па дапамогу не толькі суседзі, але і жыхары іншых частак горада.»
Вайна стала яшчэ больш страшнай падзеяй, якая зламала жыццё другога майго дзеда, Шуршалава Мікалая Аляксандравіча. Ён нарадзіўся і вырас у Саратаўскай вобласці, пасля заканчэння Казанскага пяхотнага вучылішча «Вярхоўнага Савета ТАССР» служыў у 587 в/ч. Удзельнічаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі Беларусі і патрапіў у палон пад вёскай Тарасаўка Мінскай вобласці. З верасня 1941 года знаходзіўся ў лагеры ваеннапалонных у Дрэздэне. Пасля вызвалення і вяртання на Радзіму быў асуджаны па 58 артыкуле…….Усё астатняе жыццё ён пражыў у Краснаярскім краі, дзе адбываў зняволенне за здраду Радзіме.»