Памер шрыфту: А А А
Колеравая схема: ц ц
Зачыніць версію для слабых на зрок

Фэст патрыятычнай песні

Голас Перамогі ў сэрцах пакаленняў. Пад такім дэвізам 26 лютага ў канцэртавай зале ДУ«Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры» прайшоў музычны фэст патрыятычнай песні, прымеркаваны да 75-ых угодкаў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У гэты дзень у сценах канцэртавай залы памкнулася мноства маладых талентаў – выканаўцаў песень вайсковых гадоў. Майстэрства, сцэнічная культура, артыстычнасць, крэатыўныя ідэі, арыгінальнасць і навізна ў падачы матэрыялу – вось тое, што дапамагло стаць лепшымі на праекце. 

Былі пададзены 37 конкурсных нумароў, на сцэне выступілі больш 80-мі выканаўцаў. Але толькі 4 намінацыі чакалі сваіх пераможцаў. 

Спявалі шчыра, пранізліва да слёз і ад душы. Праз музыку і словы песні канкурсанты дзякавалі ветэранам вайны за мірнае неба і шчаслівую юнацкасць.

Пасля працяглых нарад кампетэнтнае журы аддала свае перавагі лепшым.

У намінацыі "Саліст-вакаліст" (18-31 год) – тут быў прызнаны лепшым Пабярэжны Зміцер, намеснік кірашніка аптэкі №49 Гродзенскага РУП «Фармацыя», які выканаў кампазіцыю "Жураўлі".

У намінацыі "Саліст-вакаліст" (14-17-гадоў) перамогу здабыў Жарабіла Андрэй, навучэнец Гімназіі №5 з песняй "Майскі вальс".

У намінацыі "Дуэт, трыа, вакальныя групы" журы аддала перамогу вакальнаму ансамблю народнай эстраднай студыі "Забава" Гродзенскага коледжа мастацтваў.

Сярод намінацыі "PROFI" лепшай стала педагог Сярэдняй школы №11 - Нячай Кацярына, якая выканала песню "Пра зямлю".

А ўладальнікам ГРАН-ПРЫ фэсту стаў Вайтовіч Іван з кампазіцыяй "Макі", навучэнец Гуманітарнага коледжа.

Шчыра віншуем усіх пераможцаў з перамогай і жадаем далейшыя творчыя поспехі!

Намеснік сакратара
ПА ГА«БРСМ» па спорце
Зданчук К.І.

Абярыце некалькі лекавых сродкаў і мы дапаможам знайсці іх у адной аптэцы

Пошук выбраных лекавых сродкаў у адной аптэцы

Усіх выбраных лекаў няма ў адной аптэцы. Паменшыце колькасць прэпаратаў і мы прапануем прыдатныя аптэкі

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.