Памер шрыфту: А А А
Колеравая схема: ц ц
Зачыніць версію для слабых на зрок

Юбілей старажытнай аптэкі Гродзенскага РУП «Фармацыя»

Супрацоўнікі Гродзенскага РУП «Фармацыя» вельмі трапятліва і беражліва ставяцца да гісторыі прадпрыемства. Традыцыі, вопыт, веды, набытыя дзяржаўнай аптэчнай сеткай - неацэнная спадчына, якая перадаецца новым і новым пакаленням правізараў і фармацэўтаў.

Вытокі сучаснай аптэкі г.п. Мір ляжаць у 1666 годзе, калі ў пісьмовых крыніцах быў упамянуты аптэкар Ян. Пісьмовыя крыніцы сведчаць, што ў 1851 годзе правізар Уладзіслаў Бельскі прыняў справы ў правізара Фокста.  Уласнікам аптэкі быў таксама лекар  Вiкшынскi, які дзякуючы сваёй заможнасці мог дазволіць сабе трымаць аптэку. У 1895 г. у месцачку была адкрыта першая аптэчная крама. У 1905 г. аптэку выкупіў купец Мойша Шэвель Разоўскі, які хоць і не быў фармацэўтам, але славіўся выдатным зельнікам і дапамагаў людзям парадаю.

У гады Вялікай Айчыннай вайны мясцовых фармацэўтаў, якія былі яўрэямі, спасціг трагічны лёс -  яны сталі ахвярамі чалавеканенавісніцкай ідэі фашызму. Выратавацца атрымалася  толькі загадчыку аптэкай Ганне Савельеўне Хаймовiч, якая выйшла з гета на працу і назад не вярнулася.  Яна знайшла выратаванне ў партызанскай брыгадзе «Камсамолец». Пасля вайны вярнулася ў разбураны Мір, пэўны час працавала загаднiцай аптэкай, потым паехала ў Баранавічы.

У траўні 1944 года загаднікам аптэкі прызначаны Віктар Сяргеевіч Папко, які скончыў Баранавіцкую медыцынскую школу. Праз два месяцы ён быў дэмабілізаваны на фронт, дайшоў да Берліна. Узнагароджаны медалямі «За адвагу» і «За баявыя заслугі». Пасля вайны працаваў на Стаўбцоўшчыне.У 1954 годзе перад новай загаднiцай аптэкай Тамарай Паўлаўнай Тараскiнай было пастаўлена сур'ёзнае заданне —  пачаць будаванне новай аптэкі. Пад яе перадавалася цагляная скрынка на вул. 17 Верасня. Праца мела быць вялікая і цяжкая, але пастаўленае заданне было выканана.

У 80-я гады ў калектыве аптэкі працавала 13 чалавек. Яны  выраблялі лекавыя прэпараты, а таксама ін'екцыйныя растворы для шпіталяў. На 13 сотках быў пасаджаны аптэкарскі гарод, на якім высейвалі календулу, рамонак і іншыя лекавыя травы. За лета па плане трэба было здаць на аптэчны склад амаль 150 кг сыравіны.

Сёння ў аптэцы №58 г.п. Мір працуюць два фармспециалиста. Кіруе аптэкай малады спецыяліст, ураджэнка Карэлічаў Лізавета Лустач.

20 сакавіка адбылася ўрачыстая імпрэза, прысвечаная 80-годдзю аптэкі №58 у гарадскім мястэчку Мір. У святочнай і вельмі цёплай атмасферы супрацоўнікі аптэчнай сеткі Карэліцкага раёна падвялі вынікі працы за 2023 год і ўспомнілі гісторыю аптэкі г.п. Мір, якая атрымала новае дыханне ў траўні 1944 года.  У імпрэзе ўзяла намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Ігар Лазаравіч, намеснік генеральнага дырэктара Гродзенскага РУП «Фармацыя» Зарэцкая Таццяна Аляксандраўна.

Мы жадаем аптэцы №58 у гарадскім мястэчку Мір далейшай паспяховай працы, калектыву наймацнейшага здароўя, міру і дабра!

Абярыце некалькі лекавых сродкаў і мы дапаможам знайсці іх у адной аптэцы

Пошук выбраных лекавых прэпаратаў у адной аптэцы

Усіх выбраных лекаў няма ў адной аптэцы. Паменшыце колькасць прэпаратаў і мы прапануем прыдатныя аптэкі

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

{we_social}