6 красавіка адзначаецца Сусветны дзень настольнага тэніса. Гэты від спорту ўзнік пад канец XIX стагоддзя і адразу заваяваў папулярнасць. У нашы дні настольным тэнісам займаюцца мільёны людзей па ўсім свеце.
Тэнісісты Гродзенскага РУП «Фармацыя», Андрэй Грошаў, намеснік загадніка аптэчнага склада, і Надзея Ламаннікава, правізар-рэцэптар аптэкі №49 г.Гродна, у гэты дзень узялі ўдзел у адкрытым гарадскім маладзёвым турніры па настольным тэнісе сярод працоўнай моладзі. Па выніках спаборніцтва Андрэй Грошаў заваяваў 2 месца, а Надзея Ламаннікава- 3 месца. Віншуем удзелдьнікаў з перамогай і жадаем дальнейшых поспехаў!