З 28 сакавіка па 1 красавіка на Гродзенскім РУП «Фармацыя» прайшоў Тыдзень нулёвага траўматызму. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел служба аховы працы, грамадскія інспектары па ахове працы, першасная прафсаюзная арганізацыя прадпрыемства. Спецыялісты аптэк і структурных падпадзелаў прайшлі прыкладное навучанне па пытаннях бяспечных метадаў і прыёмаў выканання прац, выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны, а таксама праверылі свае веды ў вобласці аховы працы і прафілактыкі траўматызму.