Першая праца — хвалявальнае і нязвыклае, недзе складана, недзе проста, але ўражанні дакладна застаюцца на ўсё жыццё.
Пачынаць свой прафесійны шлях — гэта кідаць у пэўнай ступені выклік сабе, бо ўменне працаваць у камандзе, выконваць заданні, арыентавацца на вынік — навыкі, якія не даюцца з нараджэння. Больш за тое, трэба досыць часу, каб асвоіць усё гэта і пачувацца ўпэўнена на новым месцы. А ціадчуваюць сябе ўпэўнена маладыя правізары і фармацэўты, працягвае пазнаваць старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Гродзенскага РУП «Фармацыя» Жытко Марыя Аляксандраўна.
Тэрэхава Маргарыта Яўгенаўна,- правізар-інтэрн ЦРА 136 Ваўкавыскага раёна, скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт у 2023 годзе. Навучалася дзяўчына на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, пасля інтэрнатуры на базе ЦРА№136 Ваўкавыскага раёна, яна будзе працаваць у аптэцы №35 гарадскога мястэчка Рось Ваўкавыскага раёна.
Як толькі Марыя Жытко спытала пра ўражанні ад першага працоўнага месца, Маргарыта, не разважаючы, сказала:
- Уражанні проста выдатныя, я, дарэчы, усім пра гэта кажу. У новым калектыве сустрэлі цёпла і ветла. Ніякага адчування, што мы навікі ці неспрактыкаваная моладзь, нават у памоўцы няма. Адчуваецца, што калектыў аптэкі — сапраўдная працоўная сям'я, дзе нас душэўна клічуць «нашы дзеці», дарэчы, нас, інтэрнаў, у ЦРА №136 прыйшло пяцёра, і кожны з нас можа звярнуцца ў любы час да кожнага спецыяліста аптэкі, у помачы не адмовяць нікому.
Са складанасцяў, напэўна, скажу так, амаль месяц інтэрнатуры- гэта ў прамым сэнсе,- новы віток у навучанні. Бо ва ўніверсітэце нам давалі вельмі моцную, устойлівую базу ведаў, але калі ты бярэш у рукі лекавы прэпарат, - гэта зусім іншае, чым чытаць яго назву ў падручніку!
Калі калегi даведаліся, што я па размеркаванні буду праходзіць адпрацоўку ў аптэцы №35 г.п.Рось, у адзін голас адзначылі, што мне вельмі пашчасціла, таму ў будучыню гляджу з аптымiзмам!