Без перабольшання, жнівень- самы шчодры і ўраджайны месяц у годзе. Дачы, сады і прысядзібныя дзялянкі напаўняюцца дзіўным водарам саспелых, якія ўвабралі ў сябе энергію сонца, гародніны і садавіны, патанаюць у колерах, і, вядома, дораць радасць сваім гаспадарам і гасцям. Менавіта ў гэты яркі, цёплы месяц хочацца падзяляцца выгадаванай сваімі рукамі радасцю і дарыць дабро іншым.
Спецыялісты Гродзенскага РУП «Фармацыя» узялі ўдзел у добрай і вельмі чуллівай акцыі «Добры ўраджай», арганізаванай Беларускім саюзам жанчын. У рамках акцыі супрацоўнікі прадпрыемства сабралі выдатныя, карысныя і смачныя гародніна і садавіна , якая была перададзена сацыяльна-педагагічнаму цэнтру Ленінскага раёна г.Гродна. Цяпер там знаходзяцца 38 дзеткаў, вынятых з сем'яў, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама дзяцей-сірот.
Выказваем велізарную падзяку калектыву аптэчнага склада, аптэкі №49 г.Гродна, арганізацыйна-фармацэўтычнаму аддзелу Гродзенскага РУП «Фармацыя», Надзеі Мікалаеўне Мацкевіч, старшынi першаснай арганізацыі грамадскага з'яднання «Беларускі саюз жанчын» Гродзенскага РУП «Фармацыя», якія з добрым сэрцам падзяліліся сваім ураджаем і падарылі часцінку цяпла і ўвагу тым, хто ў гэтым асабліва мае патрэбу.