26 ліпеня свой юбілейны дзень народзінаў адзначыла Насулька Галіна Рыгораўна, бухгалтар групы па ўчоце рэалізацыі бухгалтарскага ўліку ў структурных падраздзяленнях. Юбілей – гэта круглая дата, што прымушае хвалявацца кожнага, хто набліжаецца да той ці іншай мяжы свайго жыцця. Юбілей – важная падзея ў жыцці кожнага чалавека. Гэта свята мудрасці, найбагатага жыццёвага досведу.
У дзень народзінаў кіраўніцтва прадпрыемства Таццяна Зарэцкая, Марына Ляпешка, старшыня прафзвязнага камітэта Кацярына Барысеевіч, калегі па працы шчыра віншавалі імянінніцу, дзякавалі за сумленную працу, захапляліся прыгажосцю, працавітасцю і адказнасцю і прафесіяналізмам.
Пасля сканчэння ў 1989 годзе Гарадзенскай бухгалтарскай школы па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік», Галіна Рыгораўна пачала сваю працоўную дзейнасць у аптэцы №2 г.Гродна. У 2009 годзе скончыла тэхналагічны коледж, з 2010 года працуе бухгалтарам групы па ўчоце рэалізацыі бухгалтарскага ўліку ў структурных падраздзяленнях Гродзенскага РУП «Фармацыя».
Галоўным у сваёй працы яна лічыць патрэбу ўвесь час ісці ў нагу з часам, вывучаць заканадаўчыя дакументы, сачыць за бягучымі зменамі нарматыўнай базы.
– Усім здаецца, што бухгалтарская праца – гэта бясконцыя лічбы, справаздачы, разлік падаткаў, – разважае Галіна Рыгораўна. – Насамрэч гэта вельмі цікавая праца. З вялікага набору лічбаў ты павінен скласці цэлую карціну, каб убачыць бухгалтарскую справаздачу як адну сістэму. І калі ў цябе выходзіць менавіта так, атрымваеш велізарнае задавальненне. Я ўсё жыццё прапрацавала бухгалтарам і лічу, што не памылілася ў выбары прафесіі.
Вольным часам Галіна Рыгораўна любіць падарожнічаць.
Ад шчырае душы і ад нашых удзячных сэрцаў віншуем Галіну Рыгораўну з Днём яе народзінаў! Жадаем ёй шчасця, здароўя, радасці і дабрабыту, каб яе акружалі такія ж добрыя і светлыя людзі , як яна сама.