Сонечны летні дзень 28 ліпеня парадаваў жыхароў і гасцей Гродна не толькі выдатным надвор'ем, але і адкрыццём новай аптэкі №269 Гродзенскага РУП “Фармацыя”. Светлая і камфартабельная аптэка гасцінна адчыніла дзверы ў ажыўленым раёне па адрасе праспект Румлеўскі, 10 каля крамы “Святлафор”
Аптэка №269 аказвае наступныя фармацэўтычныя паслугі:
- рэалізацыя лекавых сродкаў па электронных рэцэптах;
- падаванне зніжак уладальнікам пластыкавых карт «Для медыцынскага абслугоўвання» пры куплі лекавых прэпаратаў айчыннай вытворчасці – да 5 %, лекавых прэпаратаў імпартнай вытворчасці – да 2 %;
- падаванне зніжак уладальнікам аплатных карт праграмы лаяльнасці «Моцная карта» пры разліку ў аптэках па карце пры куплі лекавых прэпаратаў айчыннай вытворчасці – да 5 %, лекавых прэпаратаў імпартнай вытворчасці – да 2 %;
Граматныя і ўважлівыя фармацэўтычныя спецыялісты дадуць разгорнутыя кансультацыі па пытаннях ужывання, захоўвання лекавых сродкаў, рацыянальнага самалекавання, здаровага ладу жыцця, а таксама дапамогуць ажыццявіць выбар прыдатнага сродку.
Прыемнай неспадзеўкай для наведнікаў стала 5% зніжка ўсім пакупнікам на ўвесь асартымент да 1 жніўня ўключна.