Гродзенскае РУП «Фармацыя» супольна з Першаснай прафсаюзнай арганізацыяй абвясцілі чэлендж відэаролікаў у падтрымку вакцынацыі супраць Covid-19. відэапрызывы прывіцца ад хітрай інфекцыі ўжо запісалі намеснік генеральнага дырэктара Прадпрыемства Таццяна Аляксандраўна Зарэцкая, старшыня Першаснай прафсаюзнай арганізацыі Кацярына Станіславаўна Барысяевіч, супрацоўнікі аптэчнага склада, спецыялісты аптэк і аддзелаў і службаў Гродзенскага РУП «Фармацыя». Відэаролікі можна ўбачыць у нашых сацыяльных сетках пад хэштэгамі #яужепривилсяаты #небоимсяcovid.