Ветэраны працы Гродзенскага РУП «Фармацыя» у Дзень пажылога чалавека, 1 кастрычніка, узялі ўдзел у майстар-класе па скандынаўскай хадзьбе, арганізаваным Гродзенскім абласным аб'яднаннем прафсаюзаў і мясцовымі органамі ўлады. Удзельнікі весела і актыўна правялі час і атрымалі цікавыя веды па прафілактыцы захворванняў і вядзенню здаровага ладу жыцця.