Каманда Гродзенскага РУП «Фармацыя» узяла ўдзел у першасці Ленінскага раёна г.Гродна па лёгкаатлетычным кросе. Па выніках напружанага змагання нашым працаўнікам атрымалася заняць другое агульнакаманднае месца! Алена Хітрык заваявала першае месца ў асабістым заліку, Наталля Аляб'ева і Яўгеній Хазей – трэція месцы ў асабістым заліку! Віншуем з прыгожай перамогай!