Памер шрыфту: А А А
Колеравая схема: ц ц
Зачыніць версію для слабых на зрок

Лютаўская імянінніца

Пятьдесят — это много и мало,
И от них никуда не уйти.
Пятьдесят — не конец, а начало
Второй половины пути.
И сегодня Марии Адольфовне 
Мы желаем счастья на долгие годы,
Хороших друзей, прекрасной погоды,
Здоровья покрепче, чтоб век не болеть,
Чтоб жить -  не тужить и душой не стареть.

Сёння за акном адчуваецца марозная прахалода зімовай пары, што зусім не скажаш пра атмасферу, што пануе ў аптэцы № 49. Ва ўсіх супрацоўнікаў нашай аптэкі  у гэты дзень на душы цяпло, а на тварах шчырая ўсмешка радасці, бо ў Дзядолка Марыі Адольфаўны, кіраўніка аптэкай № 49, юбілей з прыгожай датай 5:0!

Кожны без сумневу пазайздросціць прыроднай чароўнасці, зграбнасці і невычэрпнай энергіі такой прывабнай жанчыны. Паспяховасць абранай прафесіі таксама не абышла яе бокам - Марыя Адольфаўна па праве лічыцца высокакваліфікаваным спецыялістам са шматгадовым досведам за плячамі. Ужо 28 гадоў яна сумленна працуе на Гродзенскім РУП «Фармацыя». Прафесійны шлях пачаў адлік у 1991 годзе ў аптэцы №153 з пасады правізара-аналітыка пасля сканчэння Віцебскага дзяржаўнага медычнага інстытута. Ужо праз 5 гадоў  яна займала пасаду кіраўніка аддзела гатовых лекавых формаў.

У перыяд з 2003 па 2009 год працавала правізарам-тэхнолагам у аптэцы №159. Прафарганізатар аптэкі – гэты асоба, што адказвае за актыўнае і вясёлае жыццё калектыву. Вось і калегі Марыі Адольфаўны па аптэцы №159 не пралічыліся, даручыўшы ёй гэту пасаду.  У 2009 годзе  Марыя Адольфаўна -  кіраўнік аптэкі №199.

Апроч адданасці любай справе Марыя Адольфаўна заўсёды заставалася ўзорнай захоўніцай сямейнага агменю, у яе закаханы муж, два сыны  і ўнук. І ўжо 3-і год яна не шкадуючы сіл працуе на выгоду аптэкі № 49.

Калегі адклікаюцца пра яе як пра строгага і патрабавальнага кіраўніка, але ў той жа час і справядлівага. Марыя Адольфаўна заўсёды заўважыць  і пахваліць супрацоўнікаў за іх старанні і дасягненні, у кожную хвіліну прыйдзе на дапамогу  і падзеліцца мудрай радай. Штораніцы, заходзячы ў аптэку, яна не скупіцца на ўсмешку і добрыя словы ў адрас усіх наведнікаў. Пад яе кіраўніцтвам у аптэцы № 49 быў зроблены грандыёзны рамонт. Дзень пры дні яна прыкладае максімум высілкаў  для стварэння ўзорнай аптэкі, у якой наведнікі будуць пачувацца камфортна. Не магу не адзначыць яе энергічнасць, бадзёрасць!

Марыя Адольфаўна дзівіць сваім бясконцым струменем ідэй і задумак. Шчырыя віншаванні, душэўныя песні ў кожныя святы, ініцыятарскія здольнасці нашага кіраўніка падтрымваюць сяброўскую атмасферу і дух згуртаванасці ў калектыве.

Шмат цёплых віншаванняў прагучала ў адрас імянінніцы ад кіраўніцтва Гродзенскага РУП «Фармацыя», старшыні прафсаюзнага камітэта, кіраўнікоў аптэк і калегаў.

Стварыўшы святочную атмасферу, калектыў аптэкі № 49 у кампаніі аптэк № 203, № 175, № 29, № 205, № 85 чыталі вершы, спявалі жартоўныя песні.  Дзівілі арыгінальнымі падарункамі – дыпломам імянінніцы, часопісам «Fharmacy» з фатаграфіяй вінаватай свята. Не абышлося і без запрошаных гасцей: з Бразіліі Марыі Адольфаўне  быў уручаны карысны букет пад гучныя апладысменты ўсіх прысутных.

Дзякуй Вам, Марыя Адольфаўна, за вашу самаадданую працу! Жадаем вам невычэрпны запал, натхненне і поспехі ў працы!

Алеся Парфеева,
прафгрупорг аптэкі №49 г.Гродна

Абярыце некалькі лекавых сродкаў і мы дапаможам знайсці іх у адной аптэцы

Пошук выбраных лекавых прэпаратаў у адной аптэцы

Усіх выбраных лекаў няма ў адной аптэцы. Паменшыце колькасць прэпаратаў і мы прапануем прыдатныя аптэкі

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

{we_social}

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Прыняць Адхіліць Дэталёвей