Для жыхароў гарадскога пасёлка Карэлічы акцыя «Карэлічы,- здаровы пасёлак» стала ўжо традыцыйнай. Вось і вясновая сустрэча парадавала наведнікаў магчымасцю пазнаць свежую інфармацыю па здаровым ладзе жыцця, атрымаць кансультацыю спецыялістаў і пракантраляваць асноўныя паказчыкі стану арганізма.
Супрацоўнікі ЦРА№65 Карэліцкага раёна таксама ўзялі ўдзел у акцыі, арганізаваўшы інтэрактыўную выставу-прэзентацыю біялагічна актыўных дадаткаў да ежы, вітамінава-мінеральных комплексаў і фітагарбат. Паводле слоў гасцей, пляцоўка Гродзенскага РУП «Фармацыя»,- гэта заўсёды вельмі цікава і пазнавальна.