Выстава лекавых сродкаў, біялагічна актыўных дабавак да ежы, тавараў аптэчнага асартыменту для здароўя і прыгажосці адбылася ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце.
Наведвальнікі з задавальненнем дэгуставалі прадукцыю, задавалі шматлікія пытанні па здаровым ладзе жыцця, кантралявалі артэрыяльны ціск, вымяралі масу цела, удзельнічалі ў віктарынах, а таксама атрымлівалі памятныя сувеніры.
Усё гэта стала магчымым дзякуючы сумеснай рабоце Гродзенскага РУП "Фармацыя", Гродзенскага аддзялення РГАФР «ФАРМАБЕЛ», а таксама аддзела грамадскага здароўя ДУ "Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя».