Сусветны дзень здароўя адзначаецца 7 красавіка. Сёлета 7 красавіка Сусветная арганізацыя аховы здароўя (САЗ) адзначае сваё 75-годдзе. САЗ была заснавана па калектыўнай ініцыятыве краін свету ў 1948 г. для ўмацавання здароўя людзей, падтрымання бяспекі ў свеце і служэння інтарэсам уразлівых груп насельніцтва, з тым каб кожны чалавек, дзе б ён ні знаходзіўся, меў магчымасць дасягнуць найвышэйшага ўзроўню здароўя і дабрабыту.
Тэматыка Сусветнага дня здароўя штогод змяняецца. Напрыклад, у 2021 годзе Сусветны дзень здароўя прысвяцілі тэме распаўсюджання каранавіруснай інфекцыі, спосабаў абароны насельніцтва ад небяспечнага захворвання. Прадметам асобнага абмеркавання стала высокая рызыка захворвання для груп насельніцтва, што не атрымваюць якаснай медычнай дапамогi. Тэма Сусветнага дня здароўя 2022 года – «Наша планета, наша здароўе». Сусветны дзень здароўя 2023 года – «Здароўе для ўсіх». Усе мерапрыемствы ў гэты дзень будуць прысвечаны праблемам захавання здароўя і прафілактыкі захворванняў.