30 сакавіка ў Смаргонскім раённым Цэнтры культуры адбыўся вясновы турнір па інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?», у якім узялі ўдзел супрацоўніцы Смаргонскіх аптэк Гродзенскага РУП «Фармацыя». Апроч фармацэўтычных спецыялістаў, у турніры паўдзельнічалі каманды знатакоў устаноў адукацыі, арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі райвыканкама і ДУА «Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі». Турнір складаўся з дваіх іграў: «Медыяазбука» і «Што? Дзе? Калі?». Нашы дзяўчыны паказалі глыбокія веды і годны вынік!