Працаўнікі Шчучынскай ЦРА ўзялі ўдзел у абласной акцыі «Памяць. Мір. Сазiданне» у гарадскім скверы ў помніка загінулым ваярам-вызвольнікам. Тут адбылася ўрачыстая перадача эстафеты суседзям-мастаўчанам. Яркая і відовішчавая імпрэза сабрала прадстаўнікоў раённай улады, працоўных калектываў раёна і таварыстваў, ветэранаў і моладзі. Патрыятычная акцыя стартавала 15 сакавіка ў Гродна і закране кожны куток Гродзеншчыны.