- Нiчога сабе!! Нашу любую аптэку проста не пазнаць,- дзеляцца эмоцыямі наведнікі прыгожай, абноўленай цэнтральнай раённай аптэкі 61 Слонімскага раёна.
Сапраўды, звыклы ўсім выгляд аптэкі змянілася да непазнавальнасці. Расшырылася гандлёвая зала, з'явіліся вітрыны з адкрытай выкладкай, дзе кожны наведнік зможа самастойна выбраць і пазнаёміцца з цікавым сродкам, усталявана сістэма электроннай чаргі, а яшчэ магчымасць самастойна кантраляваць артэрыяльны ціск, проста велізарны асартымент лекавых прэпаратаў, біялагічна актыўных дадаткаў да ежы, касметычных сродкаў, медыцынскай тэхнікі, артапедычных тавараў.
Граматныя і ўважлівыя спецыялісты не толькі дапамогуць з выбарам падыходнага сродку, але і падкажуць правілы ўжыванні і захоўванні ў хатніх умовах і іншыя асаблівасці.
На ўрачыстым адкрыцці аптэкі былі старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Баляслававіч Хоміч, генеральны дырэктар Гродзенскага РУП «Фармацыя» Віталь Рыгоравіч Баравік, намеснік генеральнага дырэктара Гродзенскага РУП «Фармацыя» Таццяна Аляксандраўна Зарэцкая.